Радыяцыйная бяспека (5-9 класс)

Увеличить: нажмите на миниатюру

Авторы: A.M. Люцко А. В. Качарская, вучэбны дапаможшк для 5—9 класау базавай школы

МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА»,  1994

Раздзелы «Карысныя атамы», «Радыяцыя вакол нас», «Дзеянне радыяцыі на навакольнае асяроддзе» напісаны А. М. Люцко, раздзел «Радыеактыўнасць» — А. М. Люцко i Л. В. Качарскай.

Пераклад з рускай мовы М.  Г.  Вінаградавай

КАРЫСНЫЯ АТАМЫ

3 таго, аб чым мы даведаліся ў малодшых класах, як быццам можна зрабіць вывад, што ад радыеактыунасці, акрамя шкоды, шчога не дачакаешся. Вядома, дрэнна, калі радыенукліды валяюцца дзе папала ды яшчэ трапляюць у прадукты харчавання, як гэта здараецца пры буйных радыяцыиных аварыях, падобных на Чарнобыльскую. Тут ужо сапраўды трэба біць трывогу i прымаць усе меры супраць небяспекі радыеактыўных выпраменьванняў.

Аднак калі радыеактыўнасць знаходзіцца пад кантролем чалавека, яна можа прынесці вельмі вялікую карысць, напрыклад у медыцыне, археалогіі, пры пошуках карысных выкапняу i нават у касманаўтыцы. Вось чаму гэты раздзел кнiri (аб тым, як удалося паставіць радыенукіды на службу людзям) называецца «Карысныя атамы».

Карысныя якасці радыеактыунасці вучоныя сталі шукаць, як толью яна была адкрыта. Аказалася, што з радыеактыуных ядзер можна атрымліваць энергію, а выпраменьваемыя імі альфа-, бэта- i гама-прамяні выкарыстоўваюць для прасвечвання прадметаў (каб даведацца, як яны устроены ўнутры), апраменьвання (напрыклад, каб знішчыць шкодных м1кробаў або ракавыя пухліны) або проста для таго, каб знаходіць гэтыя ядры сярод мноства іншых…

Скачать в формате pdf (2,09 Мб)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *