Такое не забыць!

Увеличить: нажмите на миниатюру

Газета “Беларускі універсітэт”, 10.01.1962., 2 стар., рубрыка – Хадзілі мы паходамі…

Ледзяны вецер збівае з ног, царапае снегам твар, марозіць рукі, якія трымаюць ледаруб.

Там, на грабяні Кель-башы, у самым пекле бурана, павінны вырасці палаткі, якія сагрэюць,, схаваюць ад снега і ветра, дадуць магчымасць адпачыць.

Апошнія метры самыя цяжкія: дробная осып, замеценая снегам, паўзе з-пад ног. Адчуваецца стома амаль двухкіламетровага пад’ёму. Шалее вецер.

Самае цяжкае, аказваецца, паставіць палаткі! Яны надуваюцца, як парусы, і іх немагчыма ўтрымаць.

Адзін з таварышаў зварыў каву. Длягэтага трэбы было растапіць снег, разагрэць халодны прымус.

Як хочацца гарачай кавы, і як не хочацца вылазіць са спальнага мяшка.

Ноччу амаль ніхто не спаў. Завыванне ветру суправаджалася акампенементам ляскаўшых ад холаду зубоў. Мяшкі не грэюць.

Раніца была марозная, зрэдку праз хмары на нас глядзела сонца. Нас толькі дзевяць – маленькая групка, рызыкнуўшая ў такі час уварвацца ў вялікае царства гор, абкружыўшых нас са сваёй магутнасцю, снежнымі лавінамі, са сваёй суровасцю і прыгажосцю.

Мы вайшлі да перавала Цаннер (у перакладзе са сванскага – паднябесны). Гэта адзін з прыгажэйшых перавалаў цэнтральнага Каўказа. Чатырохкіламетровы, ён быў амаль побач. Мы глядзелі на такую блізкую і недасягальную мэту. Там пачынаўся буран. Было ясна, што на гэты раз Цаннер для нас непрыступны.

Балюча і крыўдна спускацца ўніз па дарозе, кожны метр якой пройдзен з такой цяжкасцю.

Праз дзень надвор’е ўстанавілася, і мы рашылі ізноў прайсці перавал.

І зноў Кельбашы. Раніца ў гарах – чароўнае па сваёй прыгажосці відовішча!

Яшчэ сонца не ўзнялося з-за чорнай грамады. Дыха, а снегавая вяршыні Безягійскай сцяны паружавелі ўжо і ззялі снегам і лёдам. Сінія цені скал ляглі на гладзь ледніка, а неба чыстае, блакітнае.

Дзесьці на ўзбярэжжы, хаваючыся ад спякоты і сонца, людзі купаліся ў моры, а тут мароз. Неяк не верыцца. Такую незвычайную прыгажосць цяжка ўбачыць. Ці ж бывае што лепш?

Каб убачыць гэта, каб падыхаць такім паветрам, каб вось так паглядзець зверху на Каўказ, можна перанесці любыя цяжкасці.

А. Люцко, студэнт 4 курса фізфака

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *