Усім узростам да спадобы

Увеличить: нажмите на миниатюру

Газета “Беларускі універсітэт”, 24.01.1969., 4 стар., рубрыка – Ты сонцу і ветру брат

Сярод разнастайных відаў спорту туризм і альпінізм займаюць асобае месца.  Яны не патрабуюць узроставага абмежавання і прапануюць сваім паклснікам самыя разнастайныя фізічныя нагрузкі: водкыя, пешаходныя, лыжныя, горныя, веласіпедныя, блізкія, далёкія, самыя простыя i самыя складаныя, аднадзённыя i працяглыя паходы. Туг ёсць з чаго выбіраць і зкайсці найбольш даступнае i прывабнае.

Не дзіўна,што універсітэцкая секцыя вырасла ў вялікі калентыў, які налітвае цяпер каля двухсот чалавек ва ўзроспе ад 16 да 43 год, які набірае шгогод спартсменаў розных кваліфікацый больш, чым любая іншая секцыя. Сярод членаў секцыі шэсць какдыдатаў навук, у тым ліку тры дацэнты, многa асспірантаў, выкладчыкаў і, вядома, студэнтаў. У яе складзе два майстры спорту, тры кандыдаты ў майстры, сем першаразраднікаў і вялікая колькасць спатсменаў II і III разрадаў.

З другога боку, альпінізм і турызм з’яўляюцца прыцягваючымі не толькі яксродак павышэння спартыўнага майстэрства. Не меньш важны пазнавальны, выхаваўчы бок. За 10 год існавання ўніверсітэцкія турысты прайшлі дзесяткі тысяч кіламетраў па краіне і рэспубліцы. Толькі ў мінулым годзе студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі універсітэта пабывалі ў 39 паходах. Яшчэ 10 паходаў зроблена ў дні святкавання 51-ай гадавіны Вялікага Кастрычніка. У пераліку паходаў прадстаўлена ўся геаграфія краіны – Беларусь, Карэлія, Кольскі паўвостраў, Урал, Сібір, Забайкалле, Карпаты, Каўказ, цянь-Шань, Памір, Алтай, Далёкі Усход.У паходах захоўваюцца такія якасці, як воля да перамогі, мужнасць, вынослівасць.

Але самая галоўная якасць любой турысцкай або альпінісцкай группы – гэта дружба і ўзаемадапамога.

Кожны    турыст, кожны альпініст, які пабываў у паходах, можа расказаць дзесяткі выпадкаў, калі часам рызыкуючы сабой, сябры шлі на дапаногу таварышам. Мне ўcпамінаецца эпізод майго знаходжання ў альпінісцкім лагеры ка Каўказе. Цяпер на месцы гэтага лагера “Дамбай” размешчана    вядомая  ў   Саюзе турбаза “Сонечная даліна”.

Наш атрад у гэты дзень вяркуўся з эаліковага уэыкоджання на вяршышю Сафруджу. Бяссонная ноч, чатырнадцацігадзінная бяссонная работа і нарэшце – адпачынак! Але доўга спаць нам не прыйшлося. Сігнал трывогі. І вось мы чуем голас усіх лагерных рупараў, накіраванных на суседнюю вяршыню: “Таварышы на Мусат-Чары! На Вас выйшаў выратавальны атрад. Паліце плёнку! Паліце плёнку!”.

Мы ўпершыню сталі тады ўдзельнікамі выратавальных работ. На шчасце, ўсё абышлося добра, але адпачыць нам не прыйшлося і ў наступную ноч. Ад кастроў, запаленных начнымі группамі выратавальнікаў, у лесе ўспыхнуў пажар, і мы, цяпер ужо падобныя на пажарных, секлі палаючыя дрэвы, каб затушыць агонь.

Гісторыя Вялікай айчыннай вайны захоўвае нямала прыкладаў мужнасці і гераізму савецкіх альпінісцкіх атрадаў. У мірны час у самых нечаканых і складаных сітуацыях праяўляецца прыкладны характар гэтых цудоўных відаў спорту.

А цяпер аб нашых цяжкасцях. Перашкаджае паспяховай рабоце секцыі беднасць матэрыяльнай базы. Так, цяпер на ўзбраенні універсітэтскіх турыстаў і альпіністаў усяго трынаццаць палатак, 38 спальных мяшкоў, 46 рукзакоў. І гэта на 180 чалавек!Да таго ж амаль трэць гэтага забяспячэння купілі на свае асабістыя сродкі члены секцыі. Часта нам даводзіцца знарок стрымліваць прыток жадаючых займацца ў секцыі з-за недахопу матэрыялаў забеспячэння.

Балючым пытаннем застаецца фінансаванне .

Ёсць яшчэ адна цяжкасць, звязанная з вучэбна-спартыўнай работай – адсутнасць належнага месца для тррыніровак. Нават у перыяд заліковай сессіі, нягледзячы на незручны час (18 гадзін), на трэніроўкі прыходзяць па 50-60 чалавек, і маленбкі зал гуманітарнага корпуса іх не можа задаволіць. Да таго ж трэніроўкі часта зрываюцца з-за грамадскіх мерапрыемстваў  або спаборніцтваў, якія праводзяцца ў зале. Відавочна, было б мэтазгодна перавесці ў гэты зал адну з невялікіх секцый, а нам выдзеліць вялікую залу.

І яшчю. Так ці інакш у альпіністаў і грных турыстаў трэніроўкі праходзяць, а вось турысты і арыеенціроўшчыкі пазбаўлены такой магчымасці. У секцыі няма няма ні аднаго штатнага кваліфікаванага трэнера.

Турызм, альпінізм карысныя. У гэтым відавочна, больш ніхто не сумняваецца. Іх патрэбна прапагандаваць і развіваць, ім патрэбна падтрымка., і мапраўдныя гаспадары. Мы лічым, что задачу развіцця турызма і альпінізма ва універсітэце можна рашыць, стварыўшы самастойную фінансавуа-арганізацыйную адзінку, якая будзе знаходзіцца ў непасрэднай сувязі і пад кіраўніцтвам грамадскіх арганізацый БДУ і якая будзе мець сваю матэрыяльную базу. Настаў час стварыць ва ўніверсітэце клуб турыстаў і альпіністаў.

А. ЛЮЦКО.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *