Атом и мораль

Журнал «Полымя», № 1 (741), студзень 1991

Выдатныя навуковыя дасягнені не раз ставілі чалавецтва перад маральным выбарам (успомнім хоць бы бурныя спрэчкі пра генную іжынерыю). Аднак ёсць дзве дакладныя даты, калі адказнасць навук перад грамадствам дасягнула найболыпай вастрыні  — выпрабаванне атамнай бомбы у 1945 годзе і чарнобыльская катастрофа 1986-га.

Атамны апакаліпсіс; японскіх гарадоу ашаламіў планету. Не менш былі узрушаны і самі вынаходнікі. Лёс «бацькоў атамнай зброі» — амерыканца Юліуса Роберта Оппенгеймера і і савецкага фізіка А. Д. Сахарава характерны і падобны.

Той чалавечы жах, які зведау Опенгеймер у пустыні Аламагорда, назіраючы асляпляльны грыб, усведамленне віны і страшэннай адказнасці перавярнулі яго светапогляд. Ці трумэнауская праверка на «лаяльнасць», ні нават публічны суд не прымусілі Опенгеймера вярнуцца да законапаслухмяных грамадзян Амерыкі. Адхілены ад атамных праектаў, усе астатняе жыццё ён прысвяціў барацьбе з тым, што стварыу сваім розумам.У выніку татальнай сакрэтнасці і аб аўтарстве у стварэнні ядзернай зброі, і аб праваабарончай дзейнасщ акадэмша Сахарава у нашай краіне стала вядома амаль адначасова. Афіцыйнае асуджэнне, ссылка, пазбаўленне узнагарод, а пасля і запозненае горкае напаўпрызнанне не пахіснулі сахараускіх поглядаў на маральныя каштоунасці. Чалавек з будучыні, ізгой, сумленне грамадства… «На Русі было трое святых: Сергей Раданежскі, Кузьма Мінін і Андрэй Сахараў» — гэта словы вядомага нашага земляка акадэміка Л.А. Арцымовіча.

Атамная бамбардзіроўка разбурыла два гарады, чарнобыльская катастрофа выбухнула над паловай планеты. Злашчасны рэактар узарвауся праз сорак гадоу, калі былі вывучаны сумныя выниа Хірасімы і Нагасакі, распрацаваны спосабы рацыяцыйнай аховы і мелася армія кадравых спецыялістау.

Армія была, але яна аказалася не гатовай да ядзернага нашэсця. Трагедыя, што наступала імкліва, супрацьстаялі «маршалы i   салдаты»,   па-рознаму   інфармаваныя,   стойкія   i   маладушныя, якая ратавалі  людзей  i  ратавалі  свае  штабы.  Свой  выбар зрабіў акадэмік   В.   А.   Лягасаў.   Яго   добраахвотны   адыход  з  жыцця — акт адчайны, матывы якога растварыліся у безгалоснасці.

Які ж выбар зрабілі астатнія? Гераічна гасілі бачнае полымя пажарнікі, якія мала разумелі нябачную небяспеку, ліквідатары… На жаль, сярод тых, хто разумеу усё, сахаравых не аказалася. Можа, быў час пераломны, сакрэтны, перабудова ледзь набірала сілу i ціснула шматгадовая сталіншчына. Можа, па гэтай| прычыне. Па дакументах i публікацыях няцяжка прасачыць выпадкі самай вялікай ядзернай трагедыі стагоддзя, лініі паводзін раздарожжы i маральныя тупікі.

Калі задаюць пытанне, ці можна было пазбегнуць аварыі у Чарнобылі,  са   шкадаваннем   трэба прызнаць: не, таму што  гэта было прадвызначана. Аварыя магла адбыцца калі не 26 красавіка 1986 года, то раней або пазней, на іншым рэактары вялікай магутнасці канальным (РВМК), які абслугоўваў некваліфікаваны персанал,— да яе мы ішлі дауно, з шасцідзесятых, паслядоуна i непазбежна.

Але вернемся у тыя часы.

У 1962 годзе Нацыянальны камітэт ЗША па радыяцыйнай ахове   (НКРА) абагульніў  гэты   вопыт у cвaix рэкамендацыях, якія былі аператыўна перакладзены i выйшлі ў СССР.

«Найгоршым  бедствам, якое  магчыма ў  мірны час i  стварае надзвычайнае  становішча  з  пункту  погляду  апрамянення насельніцтва, з’яуляецца вельмі малаверагодная аварыя   энергетычнага ядзернага рэактара з выдзяленнем паловы радыеактыуных рэчывау, што змяшчаюцца у ім…

Вось магчымыя вынікі вялікай аварыі на вяликім энергетычным ядзерным рэактары:

колькасць смяротных зыходаў: — максімум — 3 400, мінімум — нуль; несмяртэльных адпаведна — 43 000 i нуль; плошча, забруджаная радыеактыўнымі рэчывамі да такой ступені, што неабходныя абмежаванні   пры  выкарыстоўванні   сельскагаспадарчых  угоддзяў ці ураджаю — максімум  385.000  квадратных кіламетраў,   мінімум — 47; матэрыяльныя страты максімум — 7.000.000 тысяч долараў, мiнімум — 500 тысяч»  («Уздзеянне іанізуючай радыяцьі у надзвычайных абставінах». М., 1963).

Так пісалі амерыканскія вучоныя, хоць прадбачліва распрацавалі меры аховы наеельніцтва пры гіпатэтычна радыяцыйнай аварыi яшчэ у сакавіку 1957 года. Яны спатрэбіліся ужо восенню пры ліквадацыі вынікаў шырокамаштабнага выкіду радыеактыўнасці на ваенным рэактары, які вырабляў плутоній у Уіндскейлі (Вялікабрытанія).

У гэтым немалым дакуменце акрамя тлумачэння тэрміналогіі, спосабаў ацэнкі памераў катастрофы i прадказання вынікаў падрабязна рэгламентаваны дзеяні службовых асоб, прыняцце рашэнняў (у ліку найпершых — поўная інфармаванасць наеельніцтва), разгледжаны пытанні радыяцыйнай бяспекі, біялагічнага i медыцынскага уздзеяння радыяцыі, міграцыі радыёнуклідаў па харчовых ланцужках i меры па прадухілені унутранага апрамянення прадуктамі харчавання, паветрам i вадой.

Трэба сказаць, што дакладнасць прадказання вынікаў за чвэрць стагоддзя да рэальных падзей — даволі высокая.

У Савецкім Саюзе быў i ўласны вопыт. Толью у 1989 годзе нарэшце стала вядома пра буйнейшую аварыю 1957 года на Пауднёвым Урале. Але былі яшчэ выпрабавальныя выбухі у Казахстане, на Новай Зямлі, ваенныя вучэнні з атамнай зброяй, сотні вялікіх малых аварый, звесткі пра якія скупа прарываюцца ў мемуарах асоб, што мелi да гэтага дачыненне.

Рэкамендацыі НКРА ЗША был1  «вывучаны»  таксама:

“Найболъш  выразным  адлюстраваннем…   крайняга   пункту   гледжання з’яуляецца   вядомая   праца   амерыканскіх   фізікаў,   згодна якой  пры такой (гранічна   магчымай. — А.Л.) аварыі выкід прадуктаў дзялення, назапашаных у актыўнай зоне рэактара, можа прывесці  пры найбольш песімістычных   дапушчэннях да перапрамянення 43 тыс. чалавек i 3.400 смяртэльных выпадкаў; кошт пашкоджанай маёмасці перавысіць 7 млрд. дол., плошча забруджанай тэрыторыі — 385 тыс.кв.км”.

Прауда, як паказалі паслячарнобыльскія падзеі, гэтыя рэкамендацыі не спатрэбіліся па ідэйных меркаваннях:

«…Важнай рысай сучаснага перагляду асноўных палажэнняў праблемы радыяцыйнай   бяспекі ядзерных рэактараў з’яуляецца прапанаваная савецкімі фізікамі канцэпцыя неабходнага i дастатковага аб’ёму ахоўных сродкаў i кантролънай апаратуры. Відавочная ў апошнія гады пераацэнка cтyпeнi небяспекі рэактараў… прывяла да заключэння, што ў многіх выпадках некаторыя ахоўныя сроді празмерныя i толькі робяць даражэйшым кошт эксплуатацыі адпаведных рэактараў… Тыповым прыкладам могуць служыць ахоўныя абалонкі вакол энергетычных ядзерных рэактараў, што шырока выкарыстоўваюцца за мяжой. Пацвярджэні выключна малой верагоднасці буйнога разбурэння актыунай зоны… прывялі да прызнання правиънасщ пазіцыі савецкіх рэактарабудаунікоў, якія лічаць абалонку залішняй».

Супрацьпастаўленне імперыялістычнага i сацыялістычнага падыходаў да рэактарабудаўніцтва выявілася ў тым, што Галоўатам СССР вырашыў рэзка знізіць патрабаванні да бяспекі рэактараў на атамных электрастанцыях. Думаецца, што гэта зроблена у адказ на «падкопы амерыканцаў».

Чарнобыльсм РВМК, як i падобныя яму на іншых АЭС, меў чыста сімвалічную ахоўную абалонку (з 1986 года усе рэактары ў СССР тэрмінова рэканструюцца, узмацняецца ix ахова). Нядбайнасць рана ці позна караецца. На жаль, пакаранне абрынулася на нi ў чым не вінаватых людзей.

«Другі прыклад празмернасцей у сістэмах радыяцыйнай бяспекі ядзерных рэактараў,— адзначае той самы аутар, — неабгрунтавана вялікая колькасць кантролъна-вымяралъных сродкаў, што выкарыстоўваюцца ў мэтах дазіметрыі i радыеметрыі іанізуючых выпрамяненняў»   (Ю.В. Сівінцаў.   «Радыяцыйная бяспека на ядзерных рэактарах». М., 1967).

Пасля гэтых слоў зразумела, чаму ў момант аварыі ў дзяжурнага дазіметрыста быў адзін прыбор на 1 мілірэнтген у секунду, які адразу ж зашкаліў. Патрэбны рэнтгенаметр на 1000 Р задоўга да 26 красавіка «згарэў», а запасны быў пахаваны у капцёрцы выбухам. Радыяцыю вызначалі «навобмацак», выпраўляючы ўсё новых людзей на пагібель — пераканацца, што актыўная зона гарыць.

3 дазіметрычнымі празмернасцямі змагаліся не толькі на атамных электрастанцыях. Палітычная лінія ведамства дасягнула свайго: дазіметрыя як навука ў краіне перастала развівацца, захаваўшыся ў некалькіх закрытых установах, у ВНУ закрываліся адпаведныя курсы. Ад таго часу нам дасталіся даўно састарэлыя «бэры» i  «кюры»  i іншыя  адзінкі,  якімі  за  мяжой перасталі карыстацца 20 гадоу таму назад.

Сёння, калі спатрэбілася неадкладна наладзіць вытворчасць дазіметрычнай i радыеметрычнай  апаратуры, мала  хто успамінае, што мінскае вытворчае аб’яднанне імя Леніна выпускала індывідуальныя i іншыя дазіметры для грамадзянскай абароны i арміі усёй краіны. Гэтая вытворчасць таксама была ліквідавана, відаць як «празмернасць у сйетэме радыяцыйнай бяспекі».

I яшчэ некальщ параўнанняў.

“Абавязак вучоных-атамшчыкаў — рассеяць памылковыя прадузятасці, аб’ектыуна інфармаваць грамадства аб паспяховым вырашэнні праблемы радыяцыйнай бяспекі. Аўтар гэтых радкоу працуе ў галіне практычнага выкарыстання атамнай энерги больш за чвэрць стагоддзя. Пасляваеннае развіццё праблемы радыяцый бяспекі адбывалася на яго вачах i пры яго непасрэдньш удзеле”.

Цяпер «герояў» гэтай дзейнасці не знайсці. Вось толькі Ю.В. Ciвiнцаў працягвае свае публікацьі.

«У выніку распрацоукі надзейнай i ўсебаковай сісгэмы забяспячэння радыяцыйнай бяспекі персанала атамная прамысловасць ядзерная энергетыка адносяцца да галін дзейнасці чалавека з мінімалънай небяспекай…

Усё гэга дазваляе нам з аптымізмам  адносщца да планаў шырокага развіцця ядзернай энергетыкі»  (Ю.В. Ciвiнцаў. «Яддзерная энергетыка i экалогія». М., 1976).

Да практычнай праверкі ведамаснага аптымізму заставалася 10 гадоу…

Як галоўны спецыяліст i аўтар больш танных рэактараў за кошт бяспекі прафесар  Ю.  В.   Ciвiнцаў быў у жніўні 1986 года з савецкай дэлегацыяй у Вене i не пасаромеўся змацаваць сваім подпісам інфармацыю «Аварыя на Чарнобыльскай АЭС i яе вынікіi» для міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.

«Дзякуючы своечасова пачатай i выдатна арганізаванай эвакуацыі насельніцтва з 30-кіламетровай зоны ніхто з эвакуіраванных жыхароў не атрымау дозу вышэй за 25 бэр — а дзеці звыщ 1 бэра… Насельнщтва, эвакуіраванае у сувязі з аварыяй на ЧАЭС, не атрымала радыяцыйных пашкоджанняў».

Даруйце, дзеці з пашкоджанай шчытападобнай залозай, прафесару Ciвiнцаву:  не   ведае,   што   гаворыць…   Усё-такі як спецыяліст па радыяцыйнай бяспецы людзей ён па  сумяшчальніцтве — працуе такім чынам на асноўны аклад за бяспеку рэактарау, якія узарваліся ці не паспелі ўзарвацца.

«Для эвакуацыі дзяцей з Kieвa, прадпрынятай мясцовымі уладамі, не было ніякіх  аб’ектыуных  даных. У той жа час стрэс, і абумоўлены гэтай эвакуацыяй, відаць, не будзе бясследным ні для дзяцей, нi   для   бацькоў.   Невыпадкова ў   сусветнай   радыёбіялагічнай літаратуры  i  практыцы радыялагічных клінік нарадзілася ўяуленне пра  «психагенную прамянёвую хваробу» (Ю.В. Ciвiнцаў. «Радыяцыя i чалавек». М., 1987).

Спасылак на «сусветную літаратуру» Ciвiнцаў не зpa6iў, бо ix не icнye. 3 «практыкай» прасцей: радыялагічная клініка, інстытут біяфізікі 3-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя СССР i Мінатамэнергапром — аддзяленні адной аргашзацыі. Створаны яны адначасова, i сакрэты ў ix агульныя. Паняцце «пciхагеннай прамянёвай хваробы», пазней мілагучна перайменаванае у «радыяфобію», распрацоувалася сумесна. Пра гэтае адкрыццё 92 аўтары сумеснага прадпрыемства (сярод ix, зразумела, i прафесар Ciвiнцаў) далажылі М.С. Гарбачову. Зрэшты, пра пісьмо тpoxi пазней.

Вось вытрымкі з інтэрв’ю намесніка старшыні Дзяржаўнага кaмітэта па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у атамнай энергетыцы члена-карэспандэнта АН СССР У. Сідарэнкі карэспандэнту АПН 10 студзеня 1990 года.

Кар.: Відацъ, у святле прынятых рашэнняў па рэактарах чарнобыльскага тыпу ў заходняй прэсе з’явгліся паведамленні аб пераглядзе прычын аварыі на сумна вядомым  чацвёртым блоку…

У. Сідарэнка: Ніякога перагляду няма i не можа быць. Прычынамі непасрэдна аварыі сталі памылкі персаналу.

Пакараны былыя дырэктар АЭС Бруханаў, начальнік змены Фамін i галоўны  інжынер   Дзятлаў. Доўга шукаць вінаватых не давялося.

Вінаватыя ў радыяцыйнай безахоўнасці атамных рэактараў за бяссонныя вясеннія ночы на ЧАЭС заахвочаны i прынцыпамі не ахвяравалі.

Сапраўды! Галоуны ўкараняльнік РВМК акадэмік А.П. Аляксандраў пайшоў у адстаўку i займаецца успамшамі. Гераічнага ўчынку, падобнага сахараўскаму, ён не здзейсніў. Хоць i тройчы Герой сацпрацы…

Цяпер, калі мы ўдакладнілі некаторыя папярэднія абставіны, лягчэй зразумець логіку падзей. А яны развіваліся паводле сцэнарыя, напісанага у даунія, застойныя часы.

27 красавіка 1986 года ў Швецыі i Фінляндыі зарэгістраваны павышаныя узроуні   радыяцыі. Bepciя пра аварыю на шведскім рэактары ў Форсмарку неўзабаве была   абвергнута. Метэаумовы ўказвалі на тое, што крыніца знаходзіцца ў СССР, а састаў радыеак-тыуных  рэчывау — на   тое,   што   адбылася   iMeHHa   аварыя,   а   не атмасферны ядзерны выбух. Акрамя таго, наяўнасць пэўных ізатопаў сведчыла: выкід   адбываецца пры высокіх тэмпературах з удзелам графіту. Гэтая інфармацыя была неадкладна перададзена ў штаб-кватэру МАГАТЭ ў Вене, а адтуль ва ўсе краіны Заходняй   Еўропы, дзе пачаліся кантрольныя назіранні i мерапрыемствы па ахове насельніцтва.   Вечарам 28 красавіка СССР пацвердзіў, што адбылася сур’ёзная аварыя. 1 мая ў газетах з’явится паведамленне: «Ад Савета Міністраў СССР

Як ужо паведамлялася ў друку, на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, размешчанай за 130 кіламетраў на поўнач ад Кіева, адбылася аварыя…

Прыняты першачарговыя меры па ліквідацыі вынікаў аварыі. На сёння радыяцыйная абстаноука на электрастанцыі i прылеглай мясцовасщ стабілізавана…»

2 мая ў справаздачах пра першамайскія дэманстрацыі «Советская Белоруссия» пісала:

«Гомель. Рапарты i макеты, што расказваюць пра дасягненні гомельскіх машынабудаўнікоў у паскарэнні навукова-тэхнічнага прагрэсу, пранеслі ў гэты дзень рабочыя станкабудаўнічага завода імя С.М. Кірава, аб’яднання «Гомсельмаш», завода пускавых рухавікоў i станочных вузлоў».

У  Mai  чарнобыльская  інфармацыя  друкавалася  амаль  штодня.

7 мая. «Работнікі АЭС, якія нясуць вахту у Чарнобылі, ведаюць, што пра ix блізкіх   паклапоцяцца.   Яны   ведаюць,   што   ёсць   сіла больш магутная за энергію атама. Яна   падтрымлівае ў любых нялёгкіх выпрабаваннях. Гэтая cілa — савецкі характар».

9 мая. «Праязджаеш па тэрыторыі Брагінскага, Хойніцкага i Нараўлянскага раёнаў, якія знаходзяцца недалёка ад Чарнобыльскай АЭС, i заўважаеш: ідзе звычайнае жыццё. Працягваюцца работы у полі, на фермах. Механізатары вядуць хімпраполку aeiмых i яравых культур, жывёлаводы клапоцяцца пра высокія надоі» (А. Гатоучыц).

14 мая. «Гутару з чарговым… пацыентам — васьмідзесяцігадовым Цярэнціем Пятровічам Максіменкам. Праз тры вайны прайшоу ветэран, рознае бачыў у жыцці. Ён так каменціруе сённяшнюю сітуацыю:

— У бядзе… людзі заўсёды павінны памагчы адзін аднаму. Аднак замест спагады заходнія «галасы» на ўсе лады распаусюджваюць хлусню ў сувязі з аварыяй, сеюць   паніку. Пры гэтым замоўчваюць, што атам, аключаны ў бомбы i ракеты, нашпігаваны    многія краіны  Заходняй Еўропы, непараўнаўча небяспечнейшы. Мы ж ведаем сваю  рэальную радыяцыйную абстаноўку, прайшлі  медыцынскае абследаванне i спакойна пpaцягваем звычайную сялянскую работу. Як сведчаць спецыялісты пагрозы для нашага здароўя няма.

…Здароўе народа знаходзіцца пад пастаянным i пільным кантролем людзей у белых       халатах, у распараджэнні якіх caмае сучаснае дыягнастычнае абсталяванне i сродкі лячэння» (I. Кукса, БЕЛТА).

Калі б ведаў Цярэнцій Пятровіч, што нават у 90-м годзе ў Беларусі востра не будзе  хапаць лекаў i дыягнастычнага абсталявання, можа, ён не так бы давяраўся людзям у «белых халатах»… Хоць як не даверыцца, калі на той жа паласе надрукавана:

«Ад Савета Міністраў СССР

Радыяцыйная  абстаноўка ў Беларусі i на Украіне…  паляпшаецца. У раёнах за межамі   30-кіламетровай зоны вядуцца сельскагаспадарчыя работы, нармальна функцыяніруюць прамысловыя прадпрыемствы, ажыццяуляюцца звычайныя турыстычныя маршруты».

«Сёння мы прыйшлі да высновы, што галоўная, асноўная небяспека ліквідавана, — сказаў карэспандэнтам ТАСС намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР I.С. Сілаеў. —…Таго, што прадказалі на Захадзе, дзе на ўсе лады крычалі аб маючай адбыцца каласальнай катастрофе, не адбылося. Сёння мы цвёрда упэўнены, што небяспека мінула…»

20 мая. «Не іначай, як гераічным, можна назваць працоўныя будні  жывёлаводаў  саўгаса   «Брагінскі», што знаходзяцца на лініі 30-кіламетровай зоны. Комплекс па вырошчванні нецеляў было вырашана пакінуць на месцы. Абслугоўванне маладняку сёння тут вядзецца вахтавым метадам…

На адным з раздарожжаў напісана: «Чарнобыль — 29 км». Усяго за сем-восем кіламетраў ад гэтага месца людзі працягваюць спакойна працаваць, жывуць звычайнымі клопатамі. Загадчык Верхняжарскай фермы калгаса «Ніжні дняпровец» Юрый Шагідулавіч Сінагулаў кажа, што ўся жывёла выведзена на пашу, дружна i зладжана дзейнічае калектыў фермы, дзе ў гэтыя дні атрымліваюць ад каровы амаль на два кілаграмы малака болыш чым у мінулым годзе…

…Ля вёскі Савічы (неўзабаве жыхары гэтай вёскі была эвакуіраваны, бо толькі па стронцыі-90 узровень забруджанасці складаў 2,2 Ki/км2. — А.Л.) аператыўна працуюць дазаметрысты… Наш верталёт прызямляецца побач, i мы падыходзім да пляцоўкі дэзактывацыі тэхнікі. Знаёмімся з вадзщелямі раённага аб’яднання «Сельгасхімія» М.В. Пузырыным i Н.Е. Езянком.

— Вязём мінеральныя угнаенні са станцыі Елча, — кажа Miкалай Васільевіч. — Штодзень po6iм па два рэйсы. Разумеем: час гарачы, самая пара падкормліваць пасевы i даглядаць ix.

…Сталі мы i сведкамі футбольнага матча паміж камандамі Хойніцкага i Брагінскага раёнаў, які праходзіў пры перапоўненых трыбунах» (I. Кукса, БЕЛТА).

Але хопіць! Гэта ж нейкае вар’яцтва: амаль у 30-кіламетровай зоне вырошчваецца начыненая ёдам, цэзіем i стронцыем сельгаспрадукцыя, якая неўзабаве паступіць у магазіны ўсёй краіны, на забруджанай зямлі ідзе гульня ў футбол… I рэфрэн: людзі спакойна   працуюць,   усё  спакойна.   Нашто  наогул   паўтараць   пра адсутнасць болю, калі нічoгa не баліць? А можа, гэта умоуны журналісцкі журнал? Мы ж прываклі разумець між радкоў, якія залішне настойліва сцвярджалі спакой і дабрабыт, што шешта не так!

Ці вось што яшчэ згадваецца, калі гартаеш рэспубліканскія газеты 86-га: у Kieвe штурмуюць вакзалы (па чутках), дзесьці ў Маскве праходзяць прэс-канферэнцыі, аднекуль здалёк прыходзяць прыглушаныя звесткі, як пра ураганы ў Фларыдзе,— шкада, канечне, што бедства, але не ў нас яно. Беларусь працоўным поступам крочыць па пяцігодцы, а дзе-нідзе дае малако звыш плана.

Некалікі старонак даклада Г.С. Таразевіча на cecii Вярхоунага Савета  БССР у ліпені   1986   года — пра Чарнобыль нi слова. 3 даклада М.М. Слюнькова на III Пленуме ЦК КПБ  28 ліпеня 1986 года: «На сённяшні дзень кармоў назапашана меньш, чым ix было  ў мінулым годзе на гэтую дату. Асабліва вялікій недабор травяных кармоў у Гомельскай   вобласці… Перабудова — працэс складаны i неадназначны. Для яе ажыццяўлення патрэбны настойлівасць, інцыятыва, незадаволенасць дасягнутым». На cecii Вярхоўнага Савета БССР М.В. Кавалёў давёў да ведама прысутных, што сярэднегадавы аб’ём   прадукцыі сельскай гаспадаркі прадугледжваецца павысіць у Гомельскай вобласці — на 13,1, у Магілёўскай — на 14,6 працэнта. Пра Чарнобыль — нi слова.

Не, апублікаваны яшчэ два інтэрв’ю з міністрам аховы здароўя М.Я. Саўчанкам i супрацоўнікам гэтага міністэрства В.М. Бур’яком. 3 інтэрв’ю з М.Я. Саўчанкам    («Советская Белоруссия», 8чэрвеня 1986 года):

— У апошнія дні ходзяць упартыя чуткі пра расшырэнне зоны, з якой насельніцтва часова эвакуіравана. Называюцца памеры — сорак, пяцьдзесят, нават шэсцьдзесят кіламетраў…

—  …Сёння мы ведаем, што i ўнутры 30-кіламетровай зоны ёсць дастаткова  чыстыя  пасёлкі  i  вёскі, прыгодныя для пражывання, пастаўлена пытанне пра вяртанне туды людзей.

—  Некаторыя чытачы задаюць пытанне: чаму работнікі раённых санэпідэмстанцый адмаўляюцца прымаць на праверку гародніну, іншыя прадукты харчавання ад насельніцтва?

—  Уяуляеце, што будзе, калі кожны прынясе сваю цыбулю, малако щ шчауе?  У нас не хопщь ні сіл, нi тэхнічных сродкаў,  нi часу ўсё гэта праверыць. Ды, увогуле, гэта i не трэба.

I  амаль   апошняя   на   той  час   нататка   з   Брагіна 13 ліпеня:

«3 задавальненнем глядзім на абноўленае аблічча горада (пасля дэзактывацыі i апрацоукі. — А.Л.), на асфальтныя стужкі вуліц, ля калонкі п’ём халодную крынічную ваду. А на ускраіне жанчыны полюць бясконцыя рады буракоу. Жыццё працягваецца» (А.  Гурачэускі, прараб БУ-177 трэста  № 24 «Спецмантажбуд»).

3 другой паловы 1986 года інфармацыя пра аварыю практычна знікла. Сенсацыя скончылася, тэма вычарпана. Дарэчы, яна перадавалася каму трэба пад грыфам «Для службовага карыстання», бо «жыццё працягвалася»: у забруджаных зонах будаваліся новыя пасёлкм, ішла дэзактывацыя, а на мясакамбінатах разбаўлялася да радыёактыўнай кандыцыі ялавічына.

Да чарнобыльскай тэмы давялося вярнуцца праз тры гады, таму што хлусня палезла з ycix дзірак. Вяртанне традыцыйна пачалося з той ноты, на якой у свой час закончылі.

3 інтэрв’ю з В.М. Бур’яком («Советская Белоруссия», 9 лютага 1989 года):

« — 3 чым была звязана нядаўняя забарона давацъ дзецям гародніну?

— Толъкі не з радыяцыяй. Ужо дакладна выяўлена, што нават на самых забруджаных землях гародніна вырастая чыстая…

—   Чаму у Міску ў 1986 годзе не была забаронена першамайская дэманстрацыя?

—  …Узроўні гама-фону не уяулялі ніякай небяспеки Таму адмяняцъ дэманстрацыю не было ніякай неабходнасці.

—  У Хойніцкім раёне рэзка выросла колъкасць захворванных. Што вы можаце сказаць на гэта?

—  …Не толъкі ў Хойніцкім. Але успомніце: у мінулым годзе па рэспубліцы пракацілася этдэмія грыпу».

А па вымярэннях гідраметэаслужбы рэспубліш 27 красавіка 1986 года у Мінску гама-фон складаў каля 1000 мікрарэнтген у гадзіну. 28-га вечарам невялікі дождж вымыў частку радыеактыўнасці з паветра, i фон панізіўся да 100—120. У далейшым на працягу амаль двух месяцаў ён паступова спадаў да узроуню натуральнага (10—15 мікрарэнтген у гадзіну).

Перад тым, як прадоўжыць хроніку 1989 года, нагадаем яшчэ адну публікацыю ў «Советской Белоруссии» ад 22 ліпеня 1986 года — «Час цяжкіх клопатаў» (адказвае В.М. Бур’як):

«…Сёння, пасля дэталёвага вывучэння радыяцыйнай абстаноўкі мы ведаем каля 20 адрасоў у зоне адсялення, якія засталіся практычна чыстымі i куды ужо у бліжэйшы час можна будзе вярнуць жыхароў… Хацелася застрахавацца ад усялякіх нечаканасцей, абсалютна не рызыкаваць здароўем людзей.

…Дакладныя даследаванні з дапамогай спецыяльнай апаратуры паказалі, што тыя дозы апрамянення, якія атрымалі нашы пацыенты з самых «гарачых кропак», вельмі далёкія ад крытычных.

…Абследаваны крыніцы водазабеспячэння, рэкі, азёры, вывучана забруджанасць пасеваў i пашаў, грамаденмкіх агародаў i садоў. Устаноўлены жорсткі радыяцыйны кантроль прадукцыі харчовьк прадпрыемстваў, уведзена спецыяльная дазіметрычная праверка на рынках, выбарачна правяраюцца сабраныя ў лясах ягады i грыбы, прадукты з асабістых гаспадарак i з дачных участкаў. На кожнай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі разгорнуты радыеметрычныя  лабараторыі, дзе кожны можа здаць на аналіз садавіну ці гародніну».

Апошняя фраза, праўда, не зyciм увязана з інфармацыяй шэфа — міністра М.Я. Caўчaнкi (інтэрв’ю 8 чэрвеня). Але вернемся ў 1989 год.

Цяпер ужо намеснік міністрa аховы здароўя БССР, галоуны дзяржауны санітарны ўрач БССР В.М. Бур’як («Беларусь», № 6, 1989) пацвердзіў, што сітуацыя доугі час не была дастаткова яснай нават для спецыялістаў, мы i знаходзліся ў інфармацыйным вакууме адносна радыяцыйнай абстаноукі да таго часу, пакуль у пачатку года не былі нарэшце апублікаваны карты радыяцыйнай забруджанасці рэспублікі…

Вось табе, бабуля, i Юр’еу дзень. А як жа «дакладныя даследаванні»? Хоць, канечне: чым больш даведваешея, тым менш ведаеш. Але усё роўна падазрона, што Галоўны санітарны ўрач рэспублікі нібы i не спецыяліст, а знаходзіўся у інфармацыйным вакууме», пакуль разам з yciм насельшцтвам не убачыў у газетах карты радыяцыйнай забруджанасці. Мог хоць бы пазваніць начальніку Белгідрамета, яш пісaў:

«Да верасня 1986 года былі паглыблена абследаваны асноўныя зоны забруджанасці… Выразна вызначылася дзве галоўныя плямы: пауднёвая — поудзень Гомельскай вобласці, i пауночная — поунач Гомельскай i поудзень Магілёўскай абласцей. Для першай плямы бьльш характэрныя высокія узроуні гама-выпрамянення ў першыя дні пасля аварыі за кошт выпадзення кароткажывучых радыенуклідаў ёду-131. Акрамя таго, тут былі выяўлены ізатопы цэзію-137, а на межах 30-кіламетровай зоны — стронцыю-90 i   плутонію-239-240» (Советская Белоруссия», 9 лютага 1989 года).

Але прывядзем яшчэ некалькі цытат.

“Комплекс выкананых на першым этапе прафмактычных мерапрыемстваў аказаўся дастаткова эфектыўным. Hiхro з эвакуіраваных людзей не набраў гранічнай дозы у 75 бэр”.

“Дозы апрамянення шчытападобнай залозы таксама аказаліся меньшыя, чым чакалася, у 5—20 разоў, дозы знешняга апрамянення — у 5—7 разоў, унутранага — у 10—15 разоў. Сумарная доза апрамянення для жыхароу зоны за 1986—1988 гады склали 9 бэр, на ўсёй астатняй тэрыторыі — 3,3 бэра пры дапушчалънай мяжы — 15,5 бэра”.

Аднак якім чынам былі вызначаны дозы, ды яшчэ з такой дзіўнай дакладнасцю, калі радыяцыйная абстаноўка праяснілася голью ў 1989 годзе? I яшчэ адно пытанне: калі дозы, атрыманыя насельнщтвам,  аказаліся  меншыя  за чаканыя,  то  якія  чакаліся?

Безумоўна, чым больш лічбаў, тым больш пераканаўча. Тут галоўнае — прыводзіць ix без запінкі, не міргнуўшы вокам. Размова з Бур’яком працягваецца:

“ — Але цяпер з’явіўся новы нарматыў у 35 бэр за жыццё, чажу ж ад разу ў 1986 годзе ён не быў устаноўлены?

— Ды па той простай прычыне, што да Чарнобыля навука не мела пра яго ўяўлення… Чуткі пра павелічэнне колькасці хворых беспадстаўныя. Структура захворванняў у гэтых раёнах за апошні час не змянілася…

Доктар медыцынскіх навук В.А. Кніжнікаў хоць i падтрымлівае лінію Бур’яка, але разыходзцца з iм у дэталях («НТР», і989, № і5):

«Так, аварыя на чацвёртым блоку была страшнай i незвычайнай, незвычайнай у тэхнічных адносінах. Аднак яе экалагічныя, медыцынскія вынікі падпарадкоўваюцца ўжо добра вядомым заканамернасцям — у нашай краіне i у свеце назапашаны i абагульнены вялікі вопыт i кароткачасовых, i працяглых радыяцыйных удзеянняў на прыроду i чалавека.

Таму мы можам, з аднаго боку, цвёрда сказаць, што ніякага «радыяцыйнага кашмару» у закранутых Чарнобылем раёнах няма i не прадбачыцца, а з другога — даць цвёрдыя рэкамендацыі».

Не зусім зразумела, які айчынны вопыт мае на ўвазе В. Кніжнікаў (калі ён i абагульнены, то добра было б атрымаць да яго доступі). А што да міжнароднага вопыту, то можна прывесці безліч публікацый аўтарытэтных замежных спецыялістаў, дзе сцвярджаецца супрацьлеглае. Можа, чарнобыльская аварыя абвалілася на чалавецтва не упершыню? Возьмем на сябе адвагу ўсё ж у гэтым засумнявацца: падобную катастрофу, нават калі б яна адбылася ў самым глухім кутку Ci6ipы, утаіць немагчыма. Давядзецца прызнаць, што за словамі В. Кніжнікава нічога не стаіць, акрамя амбщыёзнасці.

Пасля сустрэчы з народнымі дэпутатамі ў Доме палітасветы Міскага абкома КПСС 17 чэрвеня 1989 года, дзе дэпутат С.С. Шушкевіч (прафесар, загадчык кафедры ядзернай фізікі Белдзяржуніверсітэта) паведаміў аб радыяцыйнай абстаноўцы ў Брагіне, В.М. Бур’як сказаў карэспандэнту «Советской Белоруссии», што Станіслаў Станіслававіч, відаць, не паспеў да канца разабрацца ў складаных праблемах радыяцыйнай медыцыны. Не хачу, маўляў, перабіраць усе фактычныя недакладнасці у яго выступленні, напрыклад, у Брагіне, пра жыхароў якога ён турбуецца, радыяцыйны фон у мінулым годзе быў ніжэйшы, чым у Мінску.

Галоўнае — без  запінкі..  Але  мы  таксама  вымушаны прывесці лічбы: у Брагіне, самым забруджаным беларускім райцэнтры, канцэнтрацыя  цэзію-137  у  сярэдшм  складае  27  кюры на квадра„ кіламетр,  а   узровень  гама-фону  каля  250  мкР/гадз.  нават ceння (у Мінску — 11—17 мкР/гадз.). I гэтыя даныя, у адрозненне ад названых   Бур’яком,   вельмі   легка праверыць з любым дазіметра».

Відаць, дастаткова.  Камсамольскі запал i аптымізм былога намесніка міністра аховы здароўя толькі вынік — як бы сказаць мякчэй? — некампетэнтнасць, хоць для службовай асобы такога paнгу яна дзіўная. Зрэшты, не дзіўная, бо ўся дзейнасць i само існаванне камандна-адмністрацыйнай   сістэмы   з   уласцівымі ей кадравымі гульнямі  пабудаваны  на некампетэнтнасці…   В. М.  Бур’як, “зарэкамендаваўшы» сябе на пасадзе Галоўнага    санітарнага ўрача рэспублікі,  перакінуты на ўмацаванне кіраўніцтва спраў без шкоды для прэстыжу.

Сапраўдная «кухня радыяцыйнай палітыкі» знаходзілася, аднак не на перыферыі. Ужо згаданае своеасаблівае навукова-вытворчае аб’яднанне Мінатамэнергапрома (ядзерная энергетыка i звязаныя з ёй| аварыі),   Мінабароны   (выпрабавальныя выбухі) i 3-га   Галоўнага ўпраўлення  Міністэрства аховы здароўя СССР — у  Маскве i мае філіялы, прыбліжаныя да месц радыяцыйных падзей, напрыклад на Урале. Пасля аварыі ў Чарнобылі часткай кадраў давялося падзяліцца для арганізацыі філіялаў у Беларусі, на   Украіне i ў Браншчыне.

Генералітэт  гэтага  своеасаблівага  аб’яднання  склаў аснову нацыянальнай кaмicii па радыяцыйнай ахове (НКРА СССР). Яе старшыня — дырэктар  інстытута  біяфізікі   3-га  Галоўнага ўпраўлення акадэмік Л.А. Ільін, намеснік — акадэмік Л.М. Булдакоў з тагож інстытута, актыўныя члены — акадэмік У.А. Мацюхін (накіраваны у Мінску),  члены-карэспандэнты АМН СССР А.  Гуськова,  А. Цыб i іншыя.

Адразу пасля чарнобыльскай аварыі НКРА выканаў  велізарную арганізацыйную работу. Быў тэрмінова перавыдадзены асноўны дакумент, які рэгуляваў пытанне радыяцыйнай бяспекі i аховы, — і Нормы радыяцыйнай бяспекі (НРБ). У НРБ-76/87 межы дозы для насельнцітва ліквідаваны. Замест гэтага рэгламентавана, што дозавая мяжа ў звычайных умовах адпавядае 0,5 бэр/год, а пры аварыіі «Міністэрствам аховы здароўя СССР могуць устанаўлівацца для насельніцтва часовыя асноўныя дозавыя межы i дапушчальныя  ўзроўні». Заўважым, што з 1928 года, калі нармаванне апраменення ўведзена ўпершыню, па меры назапашвання даных аб небяспецы радыеактыўных  выпрамяненняў  граначныя дозы    зніжаліся неаднаразова — i ў параўнанні  з першапачатковымі зменшаны ў 12 разоў! Такім чынам, дэвальвацыя заваяваных дазіметрычных узроўняў адбылася упершыню за ўсю гісторыю радыёбіялогіі, i толькі ў СССР.

Наўрад ці доўга супраціўляўся гэтай дэвальвацыі С.П. Ярмоненка, які выдаў у 1984 годзе падручнік для ВНУ «Радыебіялогія чалавека i жывёл». Ён не стаў чапляцца за догмы ўсёй папярэдняй навукі i ўвёў новыя раздзелы, у якіх развіў вучэнне пра карысць радыёвыпрамяненняў. У парадку плюралізму i альтэрнатывы сусветнай радыёбіялогіі новы падручнік перавыдадзены за неверагодна кароткі для айчынных выдавецтваў тэрмін: ён убачыў свет у 1987 годзе.

Што яшчэ? Узгадніўшы адзіную лінію, члены НКРА выправіліся на месцы i ў пункты прызначэння. В.П. Антонаў выдаў на Украіне захапляльную чытанку пра радыяфобію «Урокі Чарнобыля», ухваленую, як сказана на тытульным ліеце, Дзяржаўным камітэтам па выкарыстанні атамнай энергіі СССР. Акадэмік У.А. Мацюхін неаднаразова выступаў у беларускай прэсе.

А Пятак, У. Мацюхін, А. Цыб, «Вячэрні Мінск», 30 мая 1989 года:

“Якія рэалъныя велічын доз апрамянення ў розных групп насельніцтва?

У раёнах жорсткага кантролю… за тры пасляаварыйныя гады ў 62,2 працэнта… населънцітва (у 431 населеным пункце) дозы ў межах  ад і да 5 бэр; у 33,6 працэнта (у 289 населеных пунктах) — 5—10 бэр, у 3,1 працэнта (у 47 населеных пунктах) — 15  бэр i ў 1,2 працэнта населънцітва (у 19 населеных пунктах)-—ад 15 да 17,3 бэра”.

Знаёмыя дозы i зноў са здзіўляючай дакладнасцюі іх ужо называў у свaix шматлікіх інтэрв’ю В.М. Бур’як.

“Па рэкамендацыі Нацыяналънай камісіі па радыяцыйнай ахове пры Міністэрстве аховы здароўя СССР быў уведзены ў дзеянне распрацаваны раней нарматыў гранічна дапушчалънай аварыйнай дозы агулънага апрамянення населънцітва за першы год пасля аварыі роўны 10 бэр. У наступныя гады аж да 1 студзеня 1990 года былі рэгламентаваны болъш жорсткія ў 3—4 разы значэнні ГДУ — 3 бэры i 2,5 бэра. На аснове многіх соценъ тысяч непасрэдных i ўскосных вымярэнняў было ўстаноўлена, што фактычнае апрамяненне… населънцітва ў зонах жорсткага кантролю склала за першы год пасля аваръі 3,7 бэра, а за 1987—1989 гады (уключаючы разліковыя ацэнкі за 1989 год) — 2,3 бэра. Як бачыце, дзякуючы прынятым мерам удалося рэалъна знізіцъ дозавыя нагрузкі на 65 працэнтаў супрацъ дазволенай мяжы апрамянення” (Віцэ-прэзідэнт АМН СССР, старшыня НКРА СССР, дырэктар інстытута АМН СССР акадэмт Л.А. Ільін — «Медіцінская газета», 26 красавікаа 1989 года).

Выходзіць, не спалі i ў цэнтры. Расстаўлены ўсе кропкі над «і», бо іменна гэтыя прыведзеныя акадэмікам дозы паўтараюць i Бур’як i Мацюхін. Час нарэшце разабрацца, як яны разлічаны. Дзякуючы настойлівасці народных дэпутатаў з Беларусі ўдалося-такі атрымаць старанна засакрэчаныя методыкі разліку i нават сустрэцца з аўтарамі, як не цяжка здагадацца — супрацоўнікамі інетытута біяфізікі, які ўзначальвае акадэмш Ільін.

3 ix дапамогай была складзена таблціа, падобная на тую, што растыражыравана са слоў Ільіна. I «дазволены ўзровень» не перавышаны. Калі табліцу прадоўжыць (у Беларусі ёсць плямы з актыўнасцю за 100 Ki/км2), атрымаецца 1,2 працэнта пераапрамянёных, як у акадэміка Мацюхіна з сааўтарамі.

Але ж гэта толькі сціпла ўпалавіненыя дозы знешняга апрамянення цэзіем! Мы ж нуклідамі яшчэ i карміліся, тым больш, што ў пачатковы перыяд пасля аварыі ix было — цэлая таблціа Мендзялеева.

Даруйце, не ўся таблціа: ад радыяёду клапатліва Міністэрства аховы здароўя i яго 3-е Галоўнае упраўленне нас пазбавілі..

«За кошт правядзення адразу пасля аварыі мерапрыемстваў па радыяцыйнай ахове населънцітва, рэкамендаваных мніістэрствам аховы здароўя СССР i скіраваных найперш на тое, каб прадухіліцъ паступленне радыяёду ў арганізм, удалося знізіцъ магчымыя дозавыя нагрузкі ў сярэдтм на 50 працэнтаў, а ў шэрагу выпадкаў i да 80. У прыватнасці, была ўведзена забарона на ўжыванне малака i іншых прадуктаў, што ўтрымліваюцъ ёд» (Л. А. Ільін. «Медицинская газета», 26 красавіка 1989 года).

I яшчэ: «У СССР ёднай прафыактыцы падверглгся 5,4 млн. чалавек, у тым ліку 1,7    млн. дзяцей» (3    даклада    Л.А. Ільіна Сусветнай аргатзацыі аховы здароўя. EURO Reports and Studies 110. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), Жэнева, 10-13 лістапада 1987 года).

«Была прадстаўлена інфармацыйная карціна радыёлагічных вынікаў аварыі на  Чарнобыльскай АЭС у Савецкім Саюзе i меру ix ліквідацыі. Да ix ліку адносяцца   шырокамаштабныя ахоўныя меры, ранняя эвакуацыя часткі насельніцтва, прафілактыка стабільным ёдам, распрацоука часовых норм дапушчальнай радыеактыўнай забруджанасці  i абмежавання ужывання ў ежу радыеактыўна  забруджаных прадуктаў»   (Ф.Н. Флакус. Агляд канферэнцыі МАГАТЭ ў Ciднei (красавік 1988). Бюлетэнь   МАГАТЭ № 3, 1988 г.).

Гэтую бясцэнную інфармацыю акадэлпк Ільін задоўга да таго, як  паведаміць  суайчыннікам,  даў кампетэнтным спецыялістам за мяжой. Спецыялісты ацанілі i ўхвалілі праведзеныя ахоўныя мерапрыемствы, рэкамендаваушы yciм членам Сусветнай  арганізацыі аховы здароўя выкарыстаць станоучы вопыт Савецкага Саюза, маглі ж вучоныя падазраваць, што вядомы савецкі вучоны трошкі хлусіць?

3   «Інструкцыі  МАГАТЭ  па   бяспецы»   (дакумент  №  72, Вена, 1988):

«Пасля паглынання ізатопу ёд-131 радыеактыунасць шчытападобнай залозы дасягае 50 працэнтау максімуму на працягу прыблізна шасці  гадзін  i, самае позняе, праз адзін ці  два дні. Таму для дасягнення максімальнага зніжэння дозы найлепш, каб стабільны ізатоп  ёду быў уведзены да  паглынання радыеактыунага ізатопу ёду ці як мага хутчэй пасля гэтага».

А вось што адказаў акадэмік  Ільін на пытанне навуковага аглядальніка АДН Э. Гарбуновай:

“- Вы сказалі пра прэпараты стабілънага ёду. Ці атрымлівалі ix людзі, якія жывуць за межамі 30-кіламетровай зоны? Я пытаюсь у вас пра гэта, таму што даводзілася чуць аб неабходціці прымацъ меры перасцярогі. Напрыклад, больш знаходзціца ў памяшканнях, не адчыняць фортак… У гэтым сапраўды была неабходнасць?

— Яе не было i няма. Hi у адзін дзенъ пасля аварыі радыёактыўнасцъ па-за непасрэднай блізкасцю ад станцыі не набліжалася да узроўню, небяспечнага для здароўя. Я кажу пра гэта упэўнена, таму што сам неаднойчы выязджаў з Чарнобыля, напрыклад, у Kieў… Кампетэнтныя эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя зрабілі ўжо 6 мая такія вывады: няма неабходнасці праводзціъ сярод насельнцітва спецыялъныя мерапрыемствы (у прыватнасці, назначацъ прэпараты ёду). Няма падстаў i для накладання эмбарга на экспарт харчовых прадуктаў ці для абмежавання перамяшчэння насельнцітва”.

Даведка:    ёдная прафілактыка для перасяленцаў з 30-кіламетровай зоны ўпершыню праведзена 1—2 мая, для жыхароў Нараулянскага раёна – 3-4 мая (праз тыдзень i пазней пасля аварыі). У  большасщ  раёнау  БССР   такая  прафілактыка  не  праводзілася.

Неяк няёмка абвінавачваць акадэмікаў у хлусні, але калі хлусня шматпавярховая… Вось так, экспертам Сусветнай аргашзацыі аховы здароўя даложана, што ёдную прафілактыку прайшлі 5,4 мільёна чалавек, а суайчыннікам — што гэтая арганізацыя не бачыць у тым ніякай неабходнасці.

Ці ўспомшм паведамленне ТАСС аб тым, што на Захадзе у сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС пушчаны ў абарот выдумкі пра тое, што савецкія экспартныя тавары i транспартныя сродкі небяспечныя з-за ix «радыеактыунага заражэння…

Савецыя тавары i транспартныя сродкі не уяўляюць небяспекі з пункту гледжання радыёактыўнасці нi для насельнцітва краіны, нi для грамадзян іншых дзяржаў».

Разам з тым на Захадзе i ёдная прафілактыка, i ахова насельнцітва ад забруджаных прадуктаў праводзілася, што выклікала нашу незадаволенасць i нават асуджэнне.

Пісалася таксама, што «…у ФРГ было знята з продажу на рынках свежае малако, а гатовую да ўборкі гародніну ў вялікай колькасці знішчылі» (В.П. Антонаў. «Урокі Чарнобыля», Кіеў, 1989).

Ах, якая безгаспадарчасць! Што яны там сеюць патку? А ў нас у 30-кіламетровай зоне кароў дояць вахтавым метадам i ідзе хімпраполка, а «сярэднегадавы аб’ём прадукцыі сельскай гаспадаркі прадугледжваецца павысіць»…

Аднак з-за «панікм» на Захадзе удалося ураўняць дозы знешняга апрамянення i ад    радыёактыўных прадуктаў, у параўнанні з першапачатковым перыядам, калі дозы ўнутранага апрамянення ў ix у пяць разоў перавышалі дозу знешняга. Было i такое папярэджанне:

«Член савецкай дэлегацыі на нарадзе віцэ-прэзідэнт Акадэміі медыцынсхіх навук СССР праф. Л.А. Ільін… адзначыў, што ў мэтах забеспячэння таго, каб узровень забруджання пасля аварыі не перавышал дапушчальныя, быў прадугледжаны i праводзіўся кантроль прадуктаў харчавання, якія ўжываюць жыхары гарадоў… Селъскае насельнцітва, якое пераважна карыстаецца прадуктамі харчавання ўласнай вытворчасці, пасля аварыі было адпаведным чынам папярэджана» (Бюлетэнь МАГАТЭ 1986 года).

Шкада, што беларускія сяляне не чытаюць бюлетэняў МАГАТЭ, у ix бы ліквідаваўся дэфціыт інфармаванасці. А так не усе ведалi, што яны папярэджаны «адпаведным чынам».

«Шырокая публічнасцъ неабходная як паветра,піша Ільін у «Медицинской газете» 26 красавіка 1989 года. — Дэфціцыт інфармаванасці толъкі шкодзціъ».

Інфармацыя была. Але толью. «для службовага карыстання»:

7/375 ад і2.5.86 г., г. Мінск

1. Паведамляем, што на перыяд ліквідацыі вынікаў аварыі на АЭС з 7.05.86 уводзяцца «Часовыя нормы дапушчальнага ўтрымання радыёактыўных рэчываў у пітной вадзе, харчовых продуктах i кармах»:

Назва ПДС у мКі /л-кг
Вада пітная 0,0001
Малако 0,0001
Тварог 0,01
Смятана 0,0005
Масла 0,002
Рыба 0,001
Мяса 0,04
Зеляніна сталовая, канцэнтрыраваныя кармы (зерне, камбікармы i інш.):
молочная жывёла 1,0
мясная жывёла 20,0
Грубыя кармы (сена, салома, мякша):
малочная жывёла 0,3
мясная жывёла 10,0
Сакавітыя кармы (трава зялёная i г. д.):
малочная жывёла 0,07
мясная жывёла 2,0

У выпадку перавышэння ўказаных велічынь прадукты разбаўляюцца больш чыстымі або накіроўваюцца на перапрацоўку.

Для правядзення кантролю за пітной вадой i прадуктамі харчавання Дзяржаграпрому БССР перадаць санітарнай службе ці прыборы ДП-100 i СРП-68-08 з дазіметрыстамі.

Рэалізацыю малака праз органы дзяржгандлю i Белкаапсаюза дазволіцъ толькі пры аб’яўленні «для дарослага населънціцтва». Старшыня Дзяржаграпрома Ю.М. Xycaінаў    Miністр аховы здароўя БССР M.Я. Саўчанка».

Добра, да 7 мая нормаў не было, хоць іменна да гэтага тэрміну радыёактыўнае воблака ва ўcix напрамках «прасавалі рэспубліку. А з 7-га яны з’явіліся… Але ж выдана гэтае пісьмо «па службе» аблвыканкомам, міністэрствам i ведамствам, а таксама штабам грамадзянскай абароны толькі 12 мая! Гэта не самы вялікі пралік, так што не будзем прыдзірацца.

Даведка: 20 мілікюры — гэта актыўнасць, пры якой у так званых гарачых ізатопных лабараторыях атамных рэактараў працуюць толькі з дыстанцыйнымі маніпулятарамі-робатамі.

У 1986 годзе на кафедры ядзернай фізікі БДУ для студэнтаў была пастаўлена лабараторная работа, у якой у якасці радыёактыўных крыніц прымяняліся бляшанкі рагачоўскай «згушчонкі».

На жаль, нават гэтыя жахлівыя актыўнасці ніяк не маглі быць, пракантраляваны, бо ў пісьме ідзе размова пра некалькі штук наяўных прыбораў (на усю рэспубліку i на ўсе прадукты). Hi па прызначэнні, ні па адчувальнасці яны для кантролю забруджанасці не    прыстасаваны. Вось у эпіцэнтры ядзернага выбуху яны б спатрэбіліся!

У інтэрв’ю карэспандэнту «Советской Белоруссии» 9 лютага 1989 года першы намеснік Старшыні Саўміна БССР, старшыня Дзяржаграпрома Ю.М. Хусаінаў заяўляў:

«Забруджаная» зямля — не бясплодная. Яна можа кармці людзей.

Кар.: — Чаму па этыкетках нелъга даведацца ступень забруджанасці малочных прадуктаў ці мяса?

Ю. М. Хусаінаў: — Таму што прадукцыя, у якой радыёактыўных рэчываў звыш    нарматыву, у продаж не трапляе i ў дадатковых маркіроўках проста няма неабходнасці. Усё, што ляжыцъ на прылаўках, — чыстае»:

I корміць зямля да сённяшняга дня. Напрыклад, у саўгасе «Братэрства» Нараўлянскага раёна побач з 30-кіламетровай зонай, забруджанай цэзіем i стронцыем, адкормліваецца звыш 3 тысяч галоў жывёлы. У сакавіку 1990 года там поўным ходам шло будаўніцтва яшчэ двух буйных кароўнікаў. I толькі нядаўна спынена.

Пры пэўнай старанлівасці за 4 гады некаторыя паспяваюць атрымаць вышэйшую адукацыю. На жаль, даводзціца канстатаваць, што з 1986-га Юрый Міневаліч так нічому i не навучыўся. Ён па-ранейшаму лічыць, што калі часова дапушчальны ўзровень (ЧДУ) не перавышаны — значьць, чыста. Напярэдадні 4-й гадавіны аварыі у шматлікіх інтэрв’ю Хусаінаў асабліва падкрэсліваў, што нашы нарматывы нават «больш жорсткія за заходнія».

Да ведама Юрыя Міневаліча:

1. Часова дапушчальныя узроўні ў краінах Заходняй Еўропы сапраўды ўстаноўлены ў    1986 годзе адразу пасля чарнобыльскага выбуху, дзейнічалі часова, адыграўшы важную    ролю ў ахове насельніцтва, i праз два месяцы адменены.

2. Радыяцэзій з перыядам паўраспаду 30 гадоў сярод натуральных радыёнуклідаў не лічыцца, яго наяўнасць у навакольным асяроддзі — вынік чалавечай безадказнасці. Упершыню ён у глабальных выпадзеннях тэрмаядзерных выбухаў, а неабходнасць яго нармавання узнікла толькі пасля Чарнобыля (да 1986 года такіх ЧДУ не было i ў СССР).

3, ЧДУ забруджанасці (на сотні гадоў?), якія дзейнічаюць, разлічаны ў 1990 годзе зыходзячы з дозы унутранага апрамяння пры ўжыванні прадуктаў харчавання 0,8 бэра ў    год. Але ж «чыстымі» можна называць такія прадукты, у якіх нi цэзію-137, ні стронцыю-90 няма зусім.

Спрэчкі пра нормы забруджанасці i радыёактыўнай «чысціні» харчовых прадуктаў не    скончаны i  сёння. Ужо цвёрда устаноўлена, што дозы для ліквідатараў старшыя афціэры высмоктвалі 3 пальца, а для насельнцітва — гэтак жа інстытут біяфізікі. Здзейснена злачынства не толькі перад безабароннымі людзьмі, пазбаўленымі сацыяльнай абароны грамадства, бо ix інваліднасць не звязваецца з радыяцыяй, але i перад навукай: дзяржаўны рэгістр на coтнi тысяч пераапрамененых фaльciфiкaвaны i не можа быць выкарыстаны    для разліку рызыкі аддаленых вынікаў.

Смехатворна малыя дозы, на якіх настойвае 3-е Галоўнае ўпраўленне Міністэрства аховы здароўя, даўно ўвайшлі ў супярэчнасць з рэальнасцю i цвярозым розумам. Самы час параціь прафесару С.П. Ярмоненку ў чарговым выданні яго «Радыёбіялогіі чалавека i жывёл» растлумачыць феномен нечаканай дэвальвацыі дозы. Бо не дзесяткі i coтнi, а ўсяго некалькі бэр выклікаюць такія вынікі, што ix трэба прызнаць небяспечнымі!

Разлік доз у нашай краіне чамусьці традыцыйна — унутраны клопат Міністэрства аховы здароўя, а не фізікаў ці матэматыкаў. Відаць, урачы заняліся інтэгральным вылічэннем. I    што характэрна — ва ycix атрымаўся аднолькавы вынікі. Вось яшчэ адно пацвярджэнне (з артыкула «Паўраспад» — «Огонек», 1989, № 34):

«Пытанне: — Ці не атрымалася так, што людзі за межамі 30-кіламетровай зоны, дзе, як выявілася, адбылося значнае забруджванне асяроддзя, гэтыя людзі, будучы не эвакуіраванымі, атрымалі вялікую дозу апрамянення?

Булдакоў: — Няправілъна! Haмi падлічана, што неваэкураваныя па нарматывах маглі атрымаць за першы год 10 бэр, а рэальна атрымалі 5. Аналагічныя суадносіны за другі год 5—3. За трэці 3—2,5. Гэта значыць доза «сэканомлена» шэрагам мерапрыемстваў».

Не будзем раскручваць новы віток гэтай дэтэктыўнай гісторыі: мы ўжо ведаем, дзе гэта падлічана i адкуль паважаныя члены Медыцынскай акадэміі разнеслі па свеце атрыманыя вынікі.

А за тое, што доза «сэканомлена», дзякуй, магло б быць i болей, калі прытрымлівацца нарматываў, разлічаных медыкамі.

Пакуль у нямой цішыні ажыццяўляўся «шэраг мерапрыемстваў», з зон забруджвання расла плынь трывожных паведамленняў: aнемія, млявасць, захворванні шчытападобнай залозы, асабліва ў дзяцей, нервовыя i вегетатыўныя расстройствы, змены апорна-рухальнага апарата. А вучоныя супакойваюць:

«У 1986 i 1987 гг. непасрэдна ў раёнах, якія падпалі пад радыёактыўнае забруджванне, брыгадамі высокакваліфікаваных спецыялгстаў… быў праведзены аналіз стану здароўя дзціячага i дарослага кантынгентаў насельнцітва, што пацвердзіла адсутнасць адхменняў у разжеркаванасці ix па групах здароўя ў параўнанні з кантролънай.

Тым не менш у выніку апытання часткі абследаванага насельнцітва ўстановлена, што ў раннія тэрміны пасля аварыі ў некаторых з ix наглядалася астэтчная сімптаматыка ў    выглядзе пciхічнай i фізічнай млявасці, вегетатыўных    расстройстваў. На момант абследавання у дарослага насельнцітва, што жыло ў забруджаных раёнах па-за 30-кіламетровай зонай вакол Чарнобыльскай    АЭС, адзначаўся павышаны    узровень заклапочанасці, якая выяўлялася у боязні за здароўе дзяцей i змену ўсталяванага укладу жыцця. Гэтая напружанасцъ i хранічны стан стрэсу прыводзяць у часткі насельнцітва да развціця сіндрому радыяфобіi і сёння пры наяўных радыяцыйных абставінах могуцъ уяўляць сабой нават большую пагрозу для здароўя, чым само апрамяненне» (Л.А. Ільін, А.А. Паўлоўскі. Доклад на Міжнароднай канферэнцыі МАГАТЭ 28. IX — 2. X. 87 г. —Бюлетэнь МАГАТЭ, т. 29, № 4, 1987 год).

Дык ёсць усё ж такі захворванні, стымуляваныя радыяцыей, ці няма ix? 3 аднаго боку, абследаванш нічога не выявілі з другога — выявілі заклапочанасць станам здароўя. «Астэнічная сімпаматыка ў выглядзе псіхічнай ці фізічнай млявасці вегетатыўныя расстройствы» — заклапочанасць ці хвароба? I яшчэ:

«У агульнай структуры захворвання дарослага населъніцтва, якое подпала пад радыяцыйнае уздзеянне, за тры гады істотных змен не адбылося…

Мы сутыкнуліся з так званай радыяфобіяй… 3 пункту гледжання ўрача радыяфобію можна вызначыць як павышаную псіхаэмацыянальную рэакцыю на рэальную ці уяўную небяспеку радыяцыі. Яна ўваходзіць у групу асаблівага тыпу неўрозаў і, значыць,    патрабуе дыягностыкі, прафілактыкі i лячэння» (А. Пяттак, У. Мацюхін, А. Цыб.— «Вячэрні Мінск», 30 мая 1989 года).

Як бачым, узгодненае рашэнне знойдзена i атрымала сусветнае i рэгіянальнае распаўсюджанне. Цікава, каму з членаў НКРА першаму  прыйшла ў галаву шчаслівая    ідэя зараз растлумачыць усе праблемы, арыгінальна абышоўшы ix крыніцу —  радыяцыю?

На гэтым, ведаць, трэба было б паставіць кропку. Але рабіць гэта зарана. Мы яшчэ не згадалі другое «вынаходства» НКРА. Маецца на ўвазе «35-бэрная канцэпцыя». Паколькі ў Беларусі ўжо назапасіўся вопыт прымянення часовых нарматываў i выяўлення ранніх вынікаў апрамянення, новая «бяспечная» дозавая мяжа на ўсё жыццё не выклікала ніякага энтузіязму.

«Канцэпцыя» зацверджана Міністэрствам аховы здароўя CCCР (i пакуль не адменена), але НКРА СССР на чале з акадэлнкам Ільіным прыйшлося за яе пазмагацца — выпрабаванымі сродкамі i з выкарыстаннем Міжнароднай падтрымкі, шмат чаго недагаворваючы суайчыннікам i замежным калегам.

«Наведаўшы СССР у чэрвені 1989 года, эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя публічна ўхвалілі дзеянні савецкіх спецыялістаў» (В.А. Кніжнікаў, доктор медыцынскіх навук.— «НТР», 1989, М 15).

Растлумачым, што экспертаў было трое: Бенінсон, П’ер Пелерэн i Уайт. За дванаццаць гадоў сустрэчы з беларускай навуковай грамадскасцю у канферэнц-зале АН БССР яны даведаліся для сябе шмат новага i павучальнага. Госці былі вельма ветлівыя, неразважлівых крокаў не paбiлi. Савецкаму боку яны пакінулі прэс-рэліз, у якім справа    ўверсе (там, дзе ў загадах Міністэрства аховы здароўя звычайна напісана: «Для службовага карыстання») пазначана: «Не для афціыйнага карыстання». У заключнай фразе гэтага дакумента дыпламатычна сказана, што «устанаўленне канкрэтных дозавых межаў — справа Нацыянальных камісіі па радыяцыйнай ахове». Усе прадпрынятыя ведамствам акцыі ў абарону сваіх пазіцый прыводзціь не будзем — непрыгожа i нетыпова для вучоных: абвінавачванні ў некампетэнтнасці іншадумцаў i скapri «на самы верх». Вось только вытрымт з аднаго дакумента, паколькі ён мае прынцыповае значэнне.

«Старшыні Вярхоўнага Савета СССР таварышу Гарбачову М.С.

Заява

групы вучоных, якія працуюць у галіне радыяцыйнай бяспекі i радыяцыйнай медыцыны, у сувязі з сітуацыяй, абумоўленай аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі

Радыяцыйная абстаноўкай у раёнах БССР, РСФСР, УССР, што цадвергліся забруджванню у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, абгрунтавана выклікае трывогу i занепакоенасць вучоных, насельнцітва i грамадскасці.

Узроўні выпрамянення ў гэтых раёнах… працягваюць зніжацца. Адначасова эмацыянальная напружанасць насельнцітва няўхільна расце. Пры гэтым усе адхіленні, што выяўляюцца ў працэсе шырокіх шматбаковых абследаванняў, звязваюць з радыяцыяй.

На гэтай аснове фарміруюцца безадказныя, навукова не абгрунтаваныя рашэнні i падрываецца давер практычна да любых медыцынскіх i гігіенічных рэкамендацый.

…Мы з поўнай адказнасцю заявляем, што абгрунтаваная i рэкамендаваная НКРА ў якасці крытэрыя для прыняцця адказных рашэнняў — 35 бэр за жыццё — гэта тая мяжа дозы, на якую трэба арыентавацца…

Важна адзначыць, што многія меркаванні пра стан здароўя фарміруюцца не на аснове    якасных абагульненых статыстычна верагодных даных па рэспублціы ці вобласці, а на выбарачна, тэндэнцыйна падабраных адрывістых сведчаннях па асобных паказчыках i адзінкавых нагляданнях у тым ці іншым забруджаным раёне, без параўнання з узроўнем доз i адэкватным кантролем. Падобная інфармацыя, у тым ліку i тая, што зыходзць з    рэспубліканскіх акадэмічных устаноў, натуральна, прыцягвае ўвагу сродкаў масавай інфармацыі, садзейнічаючы тым самым фарміраванню негатыўнай грамадскай думкі…

У заключэнне варта адзначыць, што на ўcix этапах свайго фарміравання канцэпцыя НКРА суправаджалася сістэматычнай кансультацыяй i дакладнай экспертызай асобных яе аспектаў — кампетэнтнымі міжнароднымі аргатзацыямі, такімi, як МАГАТЭ, СААЗ i НКДАР (навуковым камітэтам па дзеянні атамнай радыяцыі) пры ААН, i была імі цалкам ухвалена.

Мы звяртаемся да Вярхоўных Саветаў з прапановай… узяць пад строгі кантроль няўхільнае выкананне рэкамендацый, якія вынікаюць з канцэпцыі НКРА. 14 верасня 1989 года».

Сярод 92 подпісаў ёсць, канечне, подпісы i Л. Ільіна, i Л. Булдакова, i С. Ярмоненкі, i У. Мацюхіна, i Ю. Сівінцава, i ўcix іншых, якія цытаваліся. Праўда, ёсць некалькі «пабочных», але калі разгледзець больш блізка — i яны працуюць на швах, падначаленых таму ж ведамству. Напрыклад, таварышаў з Чэлябінска, дзе пакшуты «кыштымскі след» радыяцыйнай дзейнасці, а таксама з Мінска i Kieea… А што было б, каб кіараўнцітва краіны прыслухоўвалася тольм да высокіх аўтарытэтаў i не прыняло пад увагу думку беларускіх вучоных?!

Часы змяніліся, змяніўся i склад Вярхоўных Саветаў, якія кіруюцца не ранейшым «ёсць думка», а цвярозым розумам. «35-бэрны» падыход асуджаны народнай уладай пацярпелых рэспублік i краіны. Але ж колькі страчана часу. Вось што гаварылася ў Звароце Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Беларускай ССР i Савета Міністраў Беларусі да парламентаў, урадаў, міжнародных арганізацый, суайчыннікаў, ycix людзей добрай волі:

«Аварыя на Чарнобыльскай атамнай  электрастанцыі  26 красавіка 1986 года — экстрэмальная экалагічная з’ява па cвaix маштабах i выніках не толькі нацыянальнага, але i міжнароднагаі штабу — павярнулася вялікай бядой для народа Беларусі.

Рознай ступені радыёактыўнаму забруджванню падвергнута значная частка тэрыторыі рэспублікі, дзе пражывае звыш 2,2 млн. чалавек. Беларусь страціла каля 20 працэнтаў сельскагаспадарчых угоддзяў. Перасталі існаваць многія дзесяткі населеных пунктаў, ix    жыхары эвакуіруюцца ў чыстыя ад радыяцыі раёны. Дасюль выяўлякціца новыя плямы радыяцыйнага забруджвання.

Народам i ўрадам зроблена i робіцца нямала для ліквідацыі гэтай трагедыі, для ўмацавання здароўя людзей, якія пацярпелі ад аварыі. Але вынікі чарнобыльскай бяды    аказаліся намнога маштабней i сур’ёзней, чым гэта ўяўлялася многім, у тым ліку нават i буйным вучоным i спецыялістам.

Праяўляючы вялікую заклапочанасць станам здароўя i найперш дзяцей, якія пацярпелі ад радыяцьі, Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР i Савет міністраў Беларускай ССР звяртаюцца да парламентаў, урадаў, міжнародных арганізацый, суайчыннікаў, ycix людзей добрай волі з заклікам усямерна садзейнічаць i дапамагаць Беларускай ССР у яе    намаганнях па ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Любая дапамога будзе сустрэта з глыбокай удзячнасцю народам Беларусі».

…У імя чаго так заўзята змагаецца ведамства? Што не здароўе людзей — дык гэта    дакладна. Няўжо за навуковую исціну? На роздум наводзяць личбы матэрыяльных выдаткаў. Толькі на неадкладныя меры Беларусі патрэбна 17 міліярдаў, у 20 мільярдаў ацаніла свае страты Украіна, не сказала свайго канчатковад слова Paciя, народ якой яшчэ    нядаўна не было каму абараціць, акрамя размешчанай у Маскве «групы вучоных, якія    працуіць у галіне радыяцыйнай бяспекі». Велізарныя сумы на сумленні атамнага ведамства i 3-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя. Як-ніяк разам узрывалі i даследавалі — у Казахстанеі i на Новай Зямлі, на Урале i ў Чарнобылі — з 1949    года. Ды ці ўсё мы ведаем? «Галоснасць неабходная — як паветра» У гэтым акадэмік Ільін, безумоўна, мае рацыю. Калі б тая вялізазная статістыстыка (колькасць ваенных i    жыхароў вакол палігонаў, малых народаў Поўначы, ахвяр Кыштыма i невядомых нам аварый i здарэнняў, coтні тысяч ліквідатараў) аналізавалася не толькі ў закрытых дысертацыях, наколькі прасцей было б адольваць чарнобыльскую бяду. Можа, i доктару Бенінсону не давялося б скардзіцца на недастатковы маштаб катастрофы, які не дазваляе удакладніць верагоднасць радыяцыйных вынікаў для чалавечага здароўя.

Аварыя здарылася на самым пачатку маральнага аздараўлення нашага грамадства. Аднак інерцыя старой маралі яшчэ жывая. Той маралі, сталінскага тыпу, калі аб’ектам былі не людзі, а насельніцтва. Калі не шкада было мільёнаў жывых i здароўя цэлых народаў. Калі ведалі пра бяду толькі тыя, «каму патрэбна».

Так, што-нішто давялося абнародаваць. Але не усё. Атрымалася паўпраўда, i яна ж — вялікая хлусня, якую няцяжка прасачыць, бо прыведзеныя вышэй дакументы існуюць. Можа, нават ix аўтары ў глыбіні душы шкадуюць, што былі неабачлівыя. Але позна ўжо, масты спалены, аднойчы схіліўшы… застаецца стаяць да канца, хоць i губляюць сэнс пабудаваныя на нечалавечай маралі усе папярэднія намаганні. У памяці нашчадкаў назаўсёды застанецца подзвіг Андрэя Сахарава i Роберта Опенгеймера. А гэтыя дзейныя асобы Чарнобыля? Няхай судзяць ix уласныя ўнукі…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *