Газета: Беларускі універсітэт, дата: 15 снежня 1962 года, 2 старонка
Радзіма раўнінная, горная, таёжная…. Радзіма снежная і пясчаная, марозная i гарачая… Радзіма працаўнікоў, будаўнікош вялікай, цудоўнай, усеагульнай справы!
Колькі тысяч кіламетраў прайшлі мы па яе вялізных прасторах, колькі кастроў пачулі здзіўляючыя гісторыі, смешныя, сумныя былі і нябыліцы!..
А песні! Ну, хто ведае іх больш за турысстаў?! Усяму ўніверсітэту палюбіліся яны, сардэчныя, добрыя песні, якія турысты пывезлі з усіх канцоў краіны.
Каля двухсот чалавек пабывала ў мінулым годзе на таёжным Урале, на прасторах беларускай зямлі, у лясістых Карпатах, сярод снежных вяршынь Каўказа і ў сонечным Крыме
Наша секкцыя мае вялікія планы на будучы год: краж Ветраны Пояс у Архангельснай вобласці, Беларусь, Пвмір, Kapnaты, Крым, Каўказ.
На апошнім пасядженні бюро секцыі абмяркоўвалася пытанне аб зімовых паходах па роднаму краю. Мы запрашаем прыняць у іх удзел студэнтаў усіх курсаў, усіх факультэтаў. Прыходзьце да нас! Турызм – спорт здароўя, спорт, у якім заўсёды атрымаешь карысць для сябе, прынясешь карысць людзям, навучышся яшчэ больш цаніць дружбу, убачыш і пачуеш столькі, колькі не ўбачыш нідзе і не пачуешь нідзе больш.
А. Люцко, Старшыня бюро секцыі турызма і альпінізма